571 0

Лунінецкая філія БАЖ запрашае на BAJ-JAM

19.06.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

23 – 24 чэрвеня ладзіцца прэс-тур BAJ-JAM. Лунінец — клубнічная сталіца Беларусі. Журналісты маюць магчымасць зрабіць рэпартажы з аптовага клубнічнага рынка, паўдзельнічаць у “працэсе”: ад збору ягад да іх здачы аптовым пакупнікам.

З “чырвонага золата” мясцовыя жыхары жывуць ад ураджаю да ўраджаю. Удзельнікі прэс-тура змогуць праз працу на ягадных плантацыях паспрабаваць “клубнічнага хлеба”, пагутарыць з гаспадарамі, зрабіць рэпартажы з адзінага ў краіне рынка клубніцаў, пагаварыць з яго ўласнікам.

А 24 чэрвеня ў вёсцы Дварэц (гэта сэрца клубнічнага раю) пройдзе клубнічнае свята. Тут можна будзе пабачыць і занатаваць усе здабыткі сёлетняга сезону: выставы, спевы, ушаноўванні гаспадароў клубнічных плантацый.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Умова ўдзелу — як мінімум два матэрыялы па выніках прэс-тура.

Кантакты для заявак: старшыня Лунінецкай філіі Алена Насковіч тэл.: +375 29 669-12-65 , e-mail: lenamoon31@yahoo.com.

Каментары