3719

Лунінец: “Вераснёўскія сустрэчы з БАЖ”

11.09.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сябры Лунінецкай філіі ГА “БАЖ” правялі некалькі творчых сустрэч, прымеркаваных да 20-годдзя арганізацыі.

Супрацоўнікі газеты “Информ-прогулка”, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Вадзім Жылко і Мікола Ільючык выступілі перад першым курсам Лунінецкага політэхнічнага каледжа.

Сустрэча пачалася з відэапрэзентацыі да Дня беларускага пісьменства, а потым госці распавялі пра старонкі літаратурнай і ўвогуле творчай гісторыі Лунінеччыны, згадалі імёны вядомых землякоў, прачыталі ўласныя творы, правялі віктарыну з прызамі ад ГА “БАЖ”.

Журналістка гэтай жа газеты Людміла Хмялеўская выступіла перад навучэнцамі Лунінецкага каледжа сельгасвытворчасці, пазнаёміла са сваімі кнігамі прозы, эсэ, вершаў.

Карэспандэнт “Информ-прогулки”, таксама сябра ГА “БАЖ” Галіна Самуйлік была госцяй Мікашэвіцкага аддзялення Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. У часе свята да пачатку новага вучэбнага года ўсім школьнікам – сябрам асацыяцыі – уручылі сувеніры ад журналістаў, а агульным падарункам стаў торт.

Праз некалькі дзён Галіна Самуйлік завітала на ўрачыстасць мікашэвіцкага клуба для пажылых людзей “Натхненне” пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго ўдзельнікі – людзі творчыя, пастаянна ў руху: майстар-класы мясцовых умельцаў, экскурсіі, конкурсы. Добрым падарункам для іх сталі фотаальбомы “Палессе. Людзі. Падзеі” яшчэ аднаго БАЖаўца – галоўнага рэдактара “Информ-прогулки” Андрэя Вышынскага.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!