НЕ - ВАЙНЕ!
348

Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як

16.08.2022 Крыніца: Наша Ніва

Карыстальнікі Тэлеграма заўважылі нехарактэрныя колькасці лайкаў і дызлайкаў пад асобнымі пастамі. Прычым з’яўляюцца гэтыя лайкі таксама анамальна — «залпам».

Вось свежы прыклад з «Нашай Нівы». Пад пастом з выказваннямі кіраўніка «Байпола» Азарава за некалькі секундаў дадалося 97 дызлайкаў агіды. Час ішоў, колькасць іншых лайкаў і дызлайкаў мянялася, а гэтых — не. 

Анамальныя лайкі мы за апошнія дні канстатавалі пад пастамі пра каліноўцаў, Байпол, Ціханоўскую, Сахашчыка, Лукашэнку, а таксама постаць Кастуся Каліноўскага.

Вось анамальныя дызлайкі пад пастом пра знаходку невядомых раней тэкстаў Каліноўскага. Сярод звычайнай аўдыторыі «Нашай Нівы» ніхто б па ўласнай волі не ставіў дызлайка на гістарычную знаходку.

А тут анамальныя лайкі залпам з'явіліся пад інфармацыяй пра арышт чалавека. Звычайна толькі рэдкія мізантропы лайкаюць навіну, што некага арыштавалі.

Дызлайкі залпам падцягнуліся пад пастом пра карціну з беларускімі сцягамі, намаляваную робатам.

Нехарактэрныя лайкі з'явіліся ўмомант пад гэтай інфармацыяй пра Байпол.

Пад пазіцыяй кіраўнікоў Фінляндыі і Эстоніі дызлайкі таксама выраслі за лічаныя секунды.

А вось у гэтай апытанцы прыкладна праз пяць хвілін пасля яе публікацыі за хвіліну прырасло каля 400 галасоў за пункт «Кепскае рашэнне». У выніку ён на кароткі час дацягнуў да 30% галасоў, але ў выніку сабраў толькі 8% прыхільнасцяў. Без накруткі за яго выказалася б толькі 3% рэспандэнтаў.

У ТГ @Nashaniva мы назіралі такія накруткі пакуль толькі ў працоўныя дні.

Аналагічныя накруткі лайкаў назіраюцца ў многіх вялікіх незалежных медыя і папулярных каналах актывістаў, прыкладам, у «МотолькоПомоги», «Зеркале» і «Трыбуне».

Можна дапусціць варыянт, што ў гэтых «спецаперацыях» можа быць задзейнічаны «інфаспецназ», але рэальнасць, напэўна, прасцейшая. У Расіі працуюць спецыяльныя канторы, якія накручваюць лайкі за грошы. Выглядае, што лукашэнкаўцы ці іх расійскія апекуны пачалі купляць такія лайкі для беларускіх рэсурсаў. Танна, а стварае ўражанне грамадскай думкі.

Чытайце яшчэ:

«Ён мае аўтарытэт і сярод „палітычных“, і сярод крымінальнікаў». Як сядзіць журналіст Дзяніс Івашын, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»

«Что у вас на обед? Ягненок с кровью?» Пропагандисты атаковали евродипломатов во время суда над Ивашиным

Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!