166

Лукашэнка зацвердзіў Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі

18.03.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Аляксандр Лукашэнка падпісаў пастанову Рады бяспекі «Аб Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», паведамляе БелТА.

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці. Вынікі яе рэалізацыі павінны адлюстроўвацца ў штогадовым дакладзе прэзідэнту пра стан нацыянальнай бяспекі і меры па яе ўмацаванні.

У канцэпцыі адзначаецца пераемнасць канцэпцыі ў адносінах да асноватворнай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, узмоцнены палажэнні аб падрыхтоўцы кадраў у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, выкарыстанне сусветных рэйтынгаў для ацэнкі яе стану, абарона камерцыйнай, прафесійнай, банкаўскай таямніц. Канкрэтызавана, што рэагаванне на рызыкі і выклікі ў інфармацыйнай сферы ажыццяўляецца ўсімі без выключэння дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў адпаведнасці са сферай іх дзейнасці, максімальна поўна і аператыўна.