366

Лукашэнка: Калі мне кажуць, што Маркаў сядзіць на платформе ОРТ, я гэтага нават не разумею

11.02.2020 Крыніца: Nn.by

Аляксандр Лукашэнка чакае ад дзяржаўных СМІ большай вастрыні, аператыўнасці і ўласнага кантэнту. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных СМІ, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што часцяком у эфіры дзяржаўных СМІ не хапае вастрыні і аператыўнасці.

Акрамя таго, падкрэсліў ён, ім ужо час адыходзіць ад замежных платформаў.

«Далёка не ўсе, што там ёсць, добрай якасці. Трэба больш сваёй тэлепрадукцыі, — сказаў кіраўнік краіны. — Калі мне кажуць, што Маркаў (кіраўнік АНТ Марат Маркаў) сядзіць на платформе ОРТ, я проста гэтага нават не разумею.

Наша прастора, наша тэлебачанне, наш тэлевізар, наш канал АНТ (і нядрэнны) — час ужо вырашыць галоўную праблему: гэта наша. А калі хто-небудзь хоча сюды прыйсці — калі ласка, як мы туды.

Плаціце грошы, спытаеце дазволу, дайце свой тавар, прадукт, мы паглядзім — можа быць.

Гэта ваш найпершы абавязак».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!