319

Лукашэнка даў ордэн Скарыны кіраўніку тэлерадыёкампаніі «Мір», якая прапагандуе вайну

12.10.2022 Крыніца: Наша Ніва

Указ аб узнагароджанні расійскага прапагандыста Радзіка Батыршына адной з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод Беларусі Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка.

Ордэн Батыршыну дадзены «за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, плённую працу па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнні нацыянальных культур, фарміраванні і развіцці адзінай інфармацыйнай прасторы, высокія дасягненні ў дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці». 

Пры гэтым на тэлерадыёкампаніі «Мір», як і ва ўсіх іншых расійскіх і беларускіх дзяржаўных СМІ, ухваляецца вайна ва Украіне і сеецца варажнеча паміж народамі і дзяржавамі.

Чытайце яшчэ:

«Мы не прыехалі працаваць на вайну, мы жывем на гэтай вайне». Вялікая размова з журналістамі «Суспільного» з Харкава

Как уехавшим из Беларуси получить в Литве новый паспорт? Собрали пошаговую инструкцию

У Менску прайшоў сэмінар для прапагандыстаў дзяржаўных СМІ і фэйкавых экспэртаў замежжа. Сярод арганізатараў — інстытут UNESCO

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!