313

Літоўскія журналісты заклікаюць усе дэмакратычныя краіны аб'яднацца і абараняць беларускіх журналістаў

04.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння Камітэт па абароне і назіранні за правамі журналістаў Літоўскага саюза журналістаў (LŽS) афіцыйна звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў Літвы з прапановай прыняць актыўныя захады па абароне журналістаў у суседняй Беларусі ад беспадстаўных пераследаў.

Lithuanian journalists urge all democratic countries to unite and defend Belarussian journalists

 
Старшыня LŽS Дайнюс Радзевічус падкрэслівае, што бяспека журналістаў афіцыйна абвешчана прыярытэтам знешняй палітыкі Літвы. Літва стала актыўна займацца пытаннямі бяспекі журналістаў на міжнародным узроўні ў 2011 годзе падчас свайго старшынства ў АБСЕ, абраўшы гэта адным з галоўных прыярытэтаў парадку дня.

"Нашы супольнасці рашуча выказаліся за гэтую ініцыятыву і ўвесь час падтрымліваюць гарантыі бяспекі журналістаў на міжнародным узроўні", — адзначыў Дайнюс Радзевічу ў звароце да МЗС.

Літоўскія журналісты падкрэсліваюць, што ў апошнія дні журналістаў, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі ў Беларусі, не толькі арыштоўваюць па розных прычынах, але і караюць арыштам ды іншымі мерамі. Гэта не толькі беспадстаўнае абмежаванне іх свабод, але і відавочнае сведчанне таго, што цяперашнія ўлады Беларусі імкнуцца запалохаць асобаў, якія крытычна мысляць і шукаюць аб'ектыўную ісціну — як сярод журналісцкай супольнасці, так і ўсяго грамадства.

LŽS асабліва занепакоены тым, што цяпер такі лёс напаткаў журналіста Дзяніса Дудзінскага, вядомага беларускага журналіста, вядучага  і акцёра. Падчас прэзідэнцкіх выбараў ён публічна заявіў, што не падтрымлівае ўлады,  таму быў звольнены з беларускага нацыянальнага тэлебачання. Нядаўна Дзяніс Дудзінскі каментаваў падзеі ў Беларусі для літоўскай групы навін TV3, а літоўскія журналісты глядзяць на  Дудзінскага, як свайго калегу. Дудзінскі быў арыштаваны амапаўцамі 2 верасня, сваякі не былі праінфармаваныя пра яго арышт, а на наступны дзень у закрытым рэжыме і без судовай абароны ў судзе ён быў асуджаны на 10 сутак "за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах".

Камітэт па абароне і назіранні за правамі журналістаў LŽS мяркуе, што такія напады нельга разглядаць як выключна ўнутраную справу Беларусі, але як фундаментальнае парушэнне міжнароднага права.

Беларусь афіцыйна належыць да большасці міжнародных арганізацый, якія ўстанаўліваюць стандарты і рэкамендацыі адносна таго, якія свабоды і правы павінны быць гарантаваны інфармацыйным СМІ і журналістам. У 2018 годзе ў Вене была створана нефармальная Група сяброў АБСЕ па бяспецы журналістаў, якая аб'яднала намаганні 15 краін АБСЕ. Ініцыятарам стварэння гэтай групы стала Літва пры падтрымцы Францыі і Швецыі.

У апошнія гады журналісты сутыкаюцца з пераследам за сваю прафесійную дзейнасць, ёсць захады супраць іх жыцця, і нязменна не ўдаецца пакараць злачынствы супраць журналістаў. Пятнаццаць краін далучыліся да Групы сяброў АБСЕ па бяспецы журналістаў, прычым усе яны актыўна ўдзельнічалі ў бяспецы журналістаў: Аўстрыя, Данія, Эстонія, Грэцыя, Вялікабрытанія, Чарнагорыя, Канада, Латвія, Літва, Нідэрланды, Нарвегія, Францыя, Швецыя і Германія.

Мы мяркуем, што Літва можа ініцыяваць аб'яднаныя дзеянні гэтых краін у абарону журналістаў, якія пераследуюцца ў Беларусі, і вызвалення асоб, зняволеных па палітычных матывах.

Тэма бяспекі журналістаў была адной з прыярытэтных задач Літвы падчас яе членства ў Савеце Бяспекі ААН у 2014–2015 гадах, калі ініцыяваная Літвой рэзалюцыя Савета бяспекі ААН аб бяспецы рэпарцёраў у зонах канфліктаў была ўхвалена аднагалосна. Бяспека журналістаў таксама з'яўляецца прыярытэтнай тэмай кандыдатуры Літвы ў Савет па правах чалавека ААН у 2022—2024 гг.

LŽS стварыў свой Камітэт па абароне і маніторынгу правоў журналістаў у 2019 годзе. Цяпер гэты камітэт узначальвае журналіст Дарыус Лукашэвічус, яму дапамагаюць журналісты, якія працуюць у розных літоўскіх СМІ і мясцовасцях па ўсёй краіне: Бірутэ Давыдонітэ, Дайва Грыкшыене, Морта Мікутытэ, Рэгіна Мантвіліене, Рыта Мілютэ, Таўтвідас Венцевічус, Тэадорас Білюнас, Вірджынія Грыгалюнене і Жыдруне Янкаўскайтэ.

****

PRANEŠIMAS SPAUDAI

2020 09 04

Lietuvos žurnalistai ragina vienytis demokratines šalis ir ginti Baltarusijos žurnalistus

Lietuvos žurnalistų sąjungos Žurnalistų teisių gynimo ir stebėsenos komitetas šiandien oficialiai kreipėsi į Lietuvos užsienio reikalų ministeriją su siūlymu imtis aktyvių veiksmų ginant nuo nepagrįsto persekiojimo kenčiančius kaimyninės Baltarusijos žurnalistus.

LŽS pirmininkas Dainius Radzevičius atkreipia dėmesį, kad žurnalistų saugumas oficialiai skelbiamas kaip svarbus Lietuvos užsienio politikos prioritetas. Lietuva į žurnalistų saugumo sritį tarptautiniu mastu aktyviai įsitraukė 2011 metais, kai pirmininkavimo ESBO laikotarpiu žurnalistų saugumą pasirinko kaip vieną iš prioritetinių darbotvarkės klausimų. „Mūsų bendruomenės šią iniciatyvą stipriai palaikė ir nuolat propaguoja tarptautiniu mastu žurnalistų saugumo garantijas“, - rašte URM dėsto D. Radzevičius.

Lietuvos žurnalistai atkreipia dėmesį, kad šiomis dienomis savo profesinę pareigą Baltarusijoje vykdantys žurnalistai dėl įvairių priežasčių ne tik sulaikomi, bet ir baudžiami areštu ar kitomis priemonėmis. Tai ne tik nepagrįstai riboja jų laisvę, bet ir yra akivaizdus įrodymas, jog dabartinė Baltarusijos valdžia siekia įbauginti kritiškai mąstančius ir objektyvios tiesos ieškančius asmenis – tiek žurnalistų bendruomenę, tiek ir visą visuomenę. LŽS ypač neramina, kad šiuo metu toks pat likimas ištiko ir žurnalistą Denisą Dudinskį. Jis yra gerai žinomas Baltarsjos žurnalistas, laidų vedėjas, aktorius. Prieš prezidento rinkimus jis viešai pareiškė, kad nepalaiko valdžios, todėl buvo išmestas iš valstybinės Baltarusijos televizijos. Denisas Dudinskis pastaruoju metu komentuodavo Baltarusijos įvykius Lietuvoje veikiančiai TV3 žiniasklaidos grupei. Todėl D. Dudinskį Lietuvos žurnalistai laiko savo kolega. D. Dudinskis panaudojant specialiąsias pajėgas buvo sulaikytas rugsėjo 2 dieną, apie jo sulaikymą nepranešta artimiesiems, o sekančią dieną jis už akių ir be gynybos teisme gavo 10 parų kalėjimo "už dalyvavimą nesankcionuotose akcijose".

LŽS Žurnalistų teisių gynimo ir stebėsenos komitetas mano, kad tokie išpuoliai negali būti vertinami tik kaip Baltarusijos vidaus reikalas, bet tai yra ir fundamentalus tarptautinės teisės pažeidimas. Baltarusija oficialiai priklauso daugeliui tarptautinių organizacijų, kurios nustato standartus bei rekomendacijas, kokios laisvės ir teisės turi būti garantuojamos žiniasklaidai ir žurnalistams. Kaip žinia, 2018 metais Vienoje buvo įkurta neformali Europos saugumo ir bendradarbiavimo organizacijos (ESBO) žurnalistų saugumo draugų grupė, prie kurios prisijungė 15 ESBO šalių. Šios grupės įkūrimą inicijavo Lietuva kartu su Prancūzija ir Švedija. Pastaraisiais metais žurnalistai patiria persekiojimą dėl profesinės veiklos kėsinamasi į jų gyvybes, vyrauja nusikaltimų prieš žurnalistus nebaudžiamumas. Prie ESBO žurnalistų saugumo draugų grupės prisijungė 15 šalių, aktyviai veikiančių žurnalistų saugumo srityje – Austrija, Danija, Estija, Graikija, Jungtinė Karalystė, JAV, Juodkalnija, Kanada, Latvija, Lietuva, Nyderlandai, Norvegija, Prancūzija, Švedija ir Vokietija. Manytume, kad Lietuva galėtų inicijuoti bendrą šių šalių veiklą siekiant apginti Baltarusijoje persekiojamus žurnalistus ir išlaisvinti politiniais motyvais įkalintus asmenis.

Žurnalistų saugumo tema buvo tarp Lietuvos prioritetų 2014-2015 metais dirbant JT Saugumo Taryboje, kuri vieningai priėmė Lietuvos iniciatyva pateiktą JT Saugumo Tarybos rezoliuciją dėl žurnalistų apsaugos konfliktų zonose. Žurnalistų saugumas taip pat pasirinktas prioritetine Lietuvos kandidatavimo į JT Žmogaus teisių tarybą 2022-2024 metais kampanijos tema.

Žurnalistų teisių gynimo ir stebėsenos komitetą LŽS įkūrė 2019 metais. Šiam  komitetui šiuo metu vadovauja žurnalistas Darius Lukoševičius, o jam talkina skirtingose žiniasklaidos priemonėse ir Lietuvos vietose dirbantys žurnalistai Birutė Davidonytė, Daiva Grikšienė, Morta Mikutytė, Regina Montvilienė, Rita Miliūtė, Tautvydas Vencevičius, Teodoras Biliūnas, Virginija Grigaliūnienė ir Žydrūnė Jankauskaitė.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!