НЕ - ВАЙНЕ!
172

Літоўскі дакументаліст у Марыупалі не загінуў пад бомбай. Яго расстралялі

05.04.2022 Крыніца: nashaniva.com

Раней паведамлялася, што рэжысёр Мантас Кведаравічус загінуў ва Украіне, калі ехаў у аўтамабілі, ад пападання ракеты. Цяпер стала вядомая сапраўдная прычына смерці — яго расстралялі.

Як на самой справе быў забіты Мантас Кведаравічус? Не ракета папала ў яго машыну, ён не збягаў з палону. Расійскія вайскоўцы захапілі яго і застрэлілі. Цела выкінулі. Жонка, рызыкуючы жыццём, прывезла парэшткі ў Літву, — піша ўкраінская калега рэжысёра Альбіна Львуціна.

Львуціна таксама паведаміла, што забіты рэжысёр быў не 2 красавіка, а раней.

Львуціна напісала, што рэжысёр быў схоплены, а пасля забойства яго цела проста выкінулі. «Ён не загінуў у машыне ад «пападання ракеты», як напісалі СМІ. Яго застрэлілі. Больш можа вызначыць судмедэкспертыза. Загінуў Мантас не 2 красавіка, як напісалі. У гэты дзень мы ўжо ўсімі сіламі спрабавалі яго вывезці», — паведамляе Львуціна.

Жонка Кведаравічуса вывезла яго парэшткі праз Расію, рызыкуючы жыццём.

«Яго гераічная жонка зрабіла неймавернае. Яна змагла знайсці пад абстрэламі яго цела ў Марыупалі і вывезці ў родную Літву. Каб яе саму не забілі, каб цела не знішчылі, трэба было не распаўсюджваць інфармацыю адразу. (…) Мы некалькі дзён рызыкавалі штохвіліны. Мы маглі б ніколі не ўбачыць Мантаса і яго жонку. Цяпер яны ўжо ў Літве», — напісала Львуціна.

45-гадовы Кведаравічус у 2011 годзе зняў фільм «Барзак» пра Чачню і знікненні чачэнцаў пры рэжыме Пуціна-Кадырава. У 2016 годзе дакументальны фільм рэжысёра «Марыупаль» удзельнічаў у Берлінскім кінафестывалі. У 2019 годзе яго першы мастацкі фільм «Парфенон» трапіў у конкурсную праграму Венецыянскага кінафестывалю.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!