360

Ліст салідарнасці IFEX з беларускімі журналістамі

16.04.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

З нагоды Кангрэса Беларускай асацыяцыі журналістаў IFEX хацеў бы адзначыць лідарства вашай арганізацыі ў абароне свабоды слова і інфармацыйнай працы ў Беларусі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў грае важную ролю ў інфармаванні арганізацый-сябраў IFEX і прымае непасрэдны ўдзел ў распрацоўцы дзеянняў ў адказ на нестабільную сітуацыю ў Беларусі, не толькі праз дакументаванне і напісанне дакладаў пра атаку на СМІ, але займае лідарскую пазіцыю ў згуртаванні міжнароднай супольнасці ў справе падтрымкі свабоды СМІ ў Беларусі.

БАЖ займае актыўную пазіцыю ў абароне журналістаў, якім пагражаюць, якія адбываюць турэмнае зняволенне або чакаюць суда па несправядлівых абвінавачваннях. Пасля выбараў 2020 года мы яшчэ раз змаглі пераканацца ў вялікай важнасці вашай працы, якую вы рабілі ва ўсё больш і больш небяспечных абставінах. І гэтая праца працягваецца, нягледзячы на ўсё большыя пагрозы і ціск з боку ўладаў: членаў БАЖ выклікаюць на допыты, блакавалі офіс арганізацыі, пагроза крымінальнага пераследу арганізацыі як ніколі высокая.

БАЖ заўзята і прафесійна выступае супраць спробаў падарваць свабодныя і незалежныя медыя ў Беларусі, IFEX цешыцца, што менавіта БАЖ стаў першым лаурэатам ўзнагароды ўрадаў Канады і Вялікабрытаніі — Прэмія за  свабоду СМІ (first Media Freedom Award). Гэта заслужаная ўзнагарода, якая ёсць выдатным прыкладам для іншых абаронцаў свабоды прэсы ва ўмовах ціску. У прэс-рэлізе аб прысуджэнні узнагароды адзначалася "нязменная прыхільнасць БАЖ журналісцкай этыцы і прынцыпам" як адзінага незалежнага саюза журналістаў у Беларусі.

Мы хочам скарыстацца гэтай магчымасцю, каб падзякаваць за ваш унёсак у працу IFEX і запэўніць, што БАЖ з'яўляецца важным удзельнікам нашай сеткі і заўсёды будзе мець нашу поўную падтрымку ў змаганні за свабоду сродкаў масавай інфармацыі і паляпшэнне ўмоў для працы журналістаў у Беларусі.

З салідарнасцю з вамі,
Энні Гэйм
Выканаўчы дырэктар IFEX

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!