231 0

Лічба дня: колькі хочуць спагнаць зь фігурантаў «справы БелТА»

09.11.2018 Крыніца: АП, Антон Трафімовіч, "Радыё Свабода"

Прынамсі 60 тысяч рублёў запатрабавалі з 9 журналістаў, якіх абвінавачваюць у несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі.

Лічба дня: колькі хочуць спагнаць зь фігурантаў «справы БелТА»

Гэта журналісты выданьняў:

  • Tut.by;

  • БелаПАН;

  • Deutsche Welle;

  • Realt.by.

Мінімальная сума кампэнсацыі — 3000 рублёў, максымальная — 17 000. У абодвух выпадках «суму нанесенай шкоды» прад’явілі супрацоўнікам Tut.by.

На момант публікацыі галоўны рэдактар парталу Tut.by Марына Золатава і яшчэ адзін супрацоўнік рэдакцыі застаюцца ў статусе падазраваных.

Як даведалася Свабода, абвінавачаньняў журналістам дзяржаўнай газэты «Культура» не выстаўлялі. У Сьледчы камітэт выклікалі дырэктарку газэты, апытвалі супрацоўнікаў рэдакцыі. Але справа не атрымала працягу. Тэхніку, якую забіралі на экспэртызу, вярнулі.

Шасці рэдактарам TUT.BY і іншым журналістам прад'явілі абвінавачванні па "справе БЕЛТА"

Карэспандэнту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму прад'яўлена абвінавачванне па "справе БЕЛТА"

Каментары