1216

Летняя акадэмія ў Варшаве запрашае журналістаў (да 30 красавіка)

11.04.2016 Крыніца: Паводле IJNET.org

Журналісты з Беларусі могуць узяць удзел у Варшаўскай еўраатлантычнай летняй акадэміі (WEASA) з 4 па 15 ліпеня 2016 года.

Гэта платформа для абмену досведам, атрымання інфармацыі, стварэння і развіцця сеткі кантактаў для экспертаў і спецыялістаў з дзяржаў Усходняга партнёрства.

WEASA арганізавана і фінансуецца Еўрапейскай калегіяй у Натоліне, Германскім фондам Маршала, ЗША, і Польска-Амерыканскім Фондам Свабоды.

Сярод тэм школы – еўрапейская інтэграцыя, рэгіянальная палітыка і рэгіянальнае развіццё і іншыя. 

Пры адборы кандыдатаў перавага будзе аддавацца спецыялістам, якія маюць прынамсі 5 гадоў досведу працы.

Неабходнай умовай з’яўляецца таксама добрае веданне англійскай мовы.

WEASA аплачвае выбраным кандыдатам выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.

Заяўкі прымаюцца да 30 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – ТУТ.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!