386

Лекцыя "Ключавыя трэнды SMM-2020" (16 сакавіка)

05.02.2020 Крыніца: www.eventbrite.com

Лекцыя будзе карысная мэдыямэнэджэрам, журналістам, блогерам, спэцыялістам па камунікацыі НДА, маркетолягам, PR-спэцыялістам.
 

Што трэба ведаць інфлюэнсэрам, журналістам і актывістам.

- Асаблівасьці новых плятформаў.
TikTok, Reels, Byte, WG: Social, Lasso, Community на Youtube. Як перапакоўваць кантэнт і павялічваць аўдыторыю. Што аўдыторыя шукае на новых плятформах

- Праца ў мэсэнджэрах і закрытых групах.
Чаму людзі ў 2020 аддаюць перавагу закрытым каналам камунікацыі. Як прасоўваць кантэнт у тэлеграме і Whatsapp. Як выбудоўваць інфраструктуру ў сацсетках

- Праграмы і прылады для:
1) плянаваньня кантэнту
2) генэрацыі трафіку
3) аналітыкі
4) таргетынгу

- Трэндавыя фарматы кантэнту, найлепшы час для постынгу, і іншыя карысныя штукі. Стварэньне масак на Інстаграме, выкарыстаньне лінку ў профілі для трафіку (празь linkin.bio або LinkTree).

Франак Вячорка - віцэ-прэзыдэнт Digital Communication Network, аналітык лічбавых стратэгіяў U.S. Agency for Global Media, Vaclav Havel Fellow на Радыё Свабода. Франак Вячорка скончыў American University ў Вашынгтоне і Варшаўскі унівэрсытэт. Чытае лекцыі па лічбавых мэдыя і камунікацыях.

Адмысловыя госьці:
Telegram: Ігар Лосік (РБ Головного Мозга, Протесты в Мире)
TikTok: Павал Аксіновіч (Радыё Свабода)

Бясплатная лекцыя адбудзецца ў крэатыўнай прасторы SPACE з 19 да 21й гадзіны.

Рэгістрацыя

Падзея арганізаваная беларускім аддзелам Digital Communication Network з удзелам Радыё Свабода.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!