495

Лекцыя “Інста ці ВК? Як раскруціць свае праекты ў сацсетках”. Гомель, 29 верасня

26.09.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Цэнтр новых ідэй запрашае на дыскусію і лекцыю з лайфхакамі па вядзенні акаўнтаў у сацыяльных сетках, якая пройдзе ў Гомелі 29 верасня, а 16.00 у арт-прасторы “Каўчэг” (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх).

Уваход вольны, але дзейнічае рэгістрацыя на мерапрыемства: https://goo.gl/jc46da

Многія маглі паверыць, што са з’яўленнем сацыяльных сетак усё стане проста: маўляў, людзі там толькі вас і чакаюць. Але насамрэч без грунтоўнага падыходу ў вас не атрымаецца дасягнуць поспеху ці выйсці на сваю аўдыторыю, а пра ваш праект ніхто не даведаецца.

Як сачыць за апошнімі трэндамі ў сацыяльных сетках? Хто ваш брэнд-персона? Якія фарматы выкарыстоўваць і як правільна падаваць інфармацыю ў адпаведных сацыяльных сетках?

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў:

Франак Вячорка — эксперт у лічбавых медыях і актывізме. Франак з’яўляецца крэатыўным дырэктарам Беларускай службы радыё “Свабода”, віцэ-прэзідэнтам Digital Communication Network, а таксама кансультантам United States Agency for Global Media.

Іван Шыла — уладальнік малога бізнесу і SMM-спецыяліст. Раней працаваў на радыё “Свабода”, газеце “Наша Ніва” і тэлеканале “Белсат”. Іван вядзе падкаст Цэнтра новых ідэй.

Мерапрыемства ў VK

Мерапрыемства ў Facebook