1788

Лекцыя Гудзіліна: Візуальныя гісторыі, якія чапляюць ВІДЭА

23.01.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Як асобная фатаграфія можа расказаць гісторыю і даць пачатак цэламу праекту? Як прыдумляць і распрацоўваць тэмы для фотарэпартажаў? Як працаваць на беларускім рынку медыя?

«Я веру ў Цуд». Прэзентацыя кнігі Сяргея Ваганава — чацвер, 19:00

 

Пра візуальнае вакол нас і чаму фатографу ўжо неабходна не толькі пісаць тэкст, але і працаваць з відэа і графікай. Пра камунікацыю з кліентам, гледачом і самапіяр.

Пра гэтыя ды іншыя аспекты творчай працы з візуальным матэрыялам у беларускай медыяпрасторы раскажа фатограф Сяргей Гудзілін падчас лекцыі «Журналістыка ў карцінках. Візуальныя гісторыі, якія чапляюць».

Аўтар пакажа прыклады сваіх работ і раскрые паэтапную механіку іх стварэння — ад задумы да фінальнага варыянта.

Працягласць лекцыі — 90 хвілін.

Пра лектара: Сяргей Гудзілін, 31 год — фатограф і візуальны сторытэлер. Працуе ў сферы журналістыкі, рэкламы, дакументальных і арт-праектаў з National Geographic magazine, The New York Times, Gazeta Wyborcza, Svenska Dagbladet, 11 FREUNDE, Lenta.ru, РБК, The Village, "Наша Ніва", "ИМЕНА".

«Я веру ў Цуд». Прэзентацыя кнігі Сяргея Ваганава — 24 студзеня. Запрашаем!

 

Адукацыйны курс БАЖ “Сторытэлінг і журналістыка. Як ствараць і расказваць гісторыі” (рэгістрацыя да 29.01)

«SMM и медиаметрики» — образовательный курс от БАЖ (заявки до 29 января)