191

Лаўроў заявіў, што абмяркоўваў з Макеем працу расійскіх СМІ ў Беларусі

14.10.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пра гэта міністр замежных спраў Расіі заявіў падчас візіту ў Мінск, дзе ён бярэ ўдзел у працы Савета міністраў замежных спраў СНД.

«Пытанне гэта абмяркоўвалася. Я размаўляў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. У нас ёсць агульнае разуменне неабходнасці зрабіць усё, каб расійскія СМІ ў Беларусі і беларускія СМІ ў Расіі працавалі ў максімальна камфортных умовах. У нас ёсць некаторыя ідэі, якія мы будзем рэалізоўваць у найбліжэйшы час», — цытуе Сяргея Лаўрова ТАСС.

Сайт «КП у Беларусі» быў заблакаваны 29 верасня пасля артыкула Генадзя Мажэйкі з каментаром аднакласніцы Андрэя Зельцэра. 1 кастрычніка журналіст быў затрыманы. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

"Комсомольская правда" 5 кастрычніка паведаміла пра закрыццё прадстаўніцтва ў Мінску. У афіцыйным паведамленні рэдкалегіі выдання адзначалася, што ўсім супрацоўнікам закрытага прадстаўніцтва будуць выплачаныя кампенсацыі або прапанавана праца ў іншых офісах.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!