НЕ - ВАЙНЕ!
936

Лаўрэатаў Нацыянальнай праваабарончай прэміі назавуць 9 снежня

05.12.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі, якія штогод сумесна ўручаюць Нацыянальную праваабарончую прэмію, абвесцяць яе сёлетніх лаўрэатаў у пятніцу 9 снежня а 12 гадзіне. Цырымонія пройдзе ў сталічнай кнігарні “Логвінаў”.

Апошнія гады прэмія ўручаецца ў трох намінацыях: “Праваабаронца года”, “Журналіст года”, “Кампанія года”.

У межах узнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнай праваабарончай прэміі пройдзе і прэзентацыя кнігі вядомага савецкага праваабаронцы і дысідэнта Міхаіла Кукабакі, які 3 снежня адзначыў сваё 80-годдзе.

Удзел у вылучэнні намінантаў на прэмію прымала і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, якая вельмі спадзяецца на перамогу сябраў арганізацыі.

Раней з нашых калег прэмію ўжо атрымлівалі Сямён Печанко, Алег Груздзіловіч, Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін, Анджэй Пачобут, праваабарончая перадача “Маю права” на “Белсаце”, Алена Панкратава і Зміцер Лукашук.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!