1212

"Ланцуг неабыякавых чытачоў" у абарону Народнай Волі / Мінск, 10 чэрвеня 2004 г.

10.06.2004

 

Акцыя падтрымкі газеты "Народная воля".

10 чэрвеня 2004 г. на Кастрычніцкай плошчы ў г. Мінску прайшла акцыя “Ланцуг неабыякавых чытачоў” у падтрымку газеты "Народная воля". Нагодай для акцыі стала рашэнне суда, які спагнаў з “Народнай волі” 50 мільёнаў рублёў (23 тысячы долараў) у якасці кампенсацыі маральных страт былога старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова. 31 траўня калегія Вярхоўнага суда Беларусі пакінула рашэнне без зменаў.