2258

Кватэрнік Лявона Вольскага ў офісе БАЖ ФОТА

28.09.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

27 верасня, за месяц да вялікага сольнага канцэрта, кароль беларускай рок-сцэны і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Лявон Вольскі сыграў бясплатны кватэрнік у офісе нашай арганізацыі.

Лявон спяваў, адказваў на пытанні прысутных, далучаў публіку да творчага працэсу: дзяўчаты былі бэк-вакалісткамі падчас выканання "Юзіка", госці старанна падпявалі  "Простыя словы" і "Мінск і Менск".

Фота: Вольга Хвоін

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!