305

Курс для моладзі "Я / МЭДЫЯ" ў Магілёве (з 11 сакавіка)

09.03.2021 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Цэнтар гарадзкіх ініцыятываў арганізуе цыкль заняткаў, на якіх будуць максымальна цікава і зразумела дадзеныя адказы на пытаньні: Як арыентавацца ў інфармацыйных плынях? Як адрозьніць важнае ад інфармацыйнага шуму?

Як зразумець, дзе праўда, дзе хлусьня? І як самому стаць часткай інфармацыйнага поля, быць цікавым сваім сябрам, падпісчыкам і шырокай аўдыторыі? Як ствараць круты кантэнт?

Усяго запланавана 6 сустрэчаў. Яны будуць праходзіць з 11 сакавіка кожны тыдзень па чацьвяргах, пачатак а 18:00. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце ад 16 да 30 гадоў. Удзел бясплатны. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!