НЕ - ВАЙНЕ!
496

Крымінальную справу журналіста, які фатаграфаваў расійскую тэхніку, перадалі ў суд

24.06.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Баранавіцкага журналіста Intex-press Юрыя Ганцарэвіча абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Яго справу зараз перадалі ў Брэсцкі абласны суд. Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Юрыя Ганцарэвіча затрымалі ў маі гэтага года з-за таго, што ён фатаграфаваў расійскую вайсковую тэхніку і дасылаў здымкі ў незалежныя медыя. Паколькі раней улады прызналі вядучыя беларускія незалежныя медыя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», то журналіста абвінавацілі менавіта ў садзейнічанні такому «фармаванню».

Праваабаронцамі Юрый быў прызнаны палітзняволеным.

Да гэтага часу спадар Ганцарэвіч знаходзіўся ў СІЗА № 6 у Баранавічах . Зараз яго крымінальную справу перадалі ў Брэсцкі абласны суд. Дата суда пакуль невядомая, як і горад, у якім будзе праходзіць працэс.

Юрыю Ганцарэвічу 23 гады, родам ён з Мікашэвічаў. Раней супрацоўнічаў з інтэрнэт-выданнямі ў Лунінцы і Брэсце. Апошнім часам Юрый працаваў для баранавіцкага незалежнага выдання Intex-press, дзе ў асноўным выконваў абавязкі фатографа.

Чытайце яшчэ:

Затрыманы дырэктар і галоўны бухгалтар dev.by

Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі 5 гадоў узмоцненага рэжыму

Новы суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!