262

Крымінальную справу супраць Ігара Казмерчака спынілі

23.07.2021

Рэдактар незалежнага сайта orsha.eu быў падазраваным у крымінальнай справе паводле арт. 341 (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці).

 

У межах справы 8 ліпеня ў Ігара Казмерчака правялі ператрус, забралі аргтэхніку, а яго самога змясцілі на 72 гадзіны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Пра тое, што справа спыненая, актывіст даведаўся з ліста, дасланага з міліцыі. Такі самы ліст атрымалі рэгіянальны актывіст з Дуброўна Міхаіл Чамурака і, верагодна, аршанец Раман, з якім Ігар пазнаёміўся ў ІЧУ падчас трохсуткавага зняволення.

Усе трое былі затрыманыя ў межах адной і той самай справы і правялі за кратамі па 72 гадзіны.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!