Крымінальная адказнасць за паклёп і абразу

 

Крымінальная адказнасць за паклёп і абразу вызначаная шасцю артыкуламі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: 188 «Паклёп», 189 «Абраза», 367 «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», 368 «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», 369 «Абраза прадстаўніка ўлады», 391 «Абраза суддзі або засядальніка».

Артыкулы 188 і 189 вызначаюць крымінальную адказнасць за паклёп і абразу, учыненыя на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання за такія ж дзеянні, альбо тыя, якія ўтрымліваюцца ў публічным выступе, творы, сродках масавай інфармацыі, альбо спалучаныя з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства. Максімальная санкцыя, вызначаная гэтымі артыкуламі, – абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Прадугледжаныя і альтэрнатыўныя санкцыі – штраф, папраўчыя работы, арышт.

У 2003 годзе па артыкуле 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады» за публікацыі пра кіраўнікоў раёна штраф у 30 базавых велічынь прысудзілі галоўнаму рэдактару ​​газеты «Вячэрні Столін» Аляксандру Ігнацюку. Годам пазней за паклёп і абразу ў СМІ быў асуджаны рэдактар ​​газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас (за артыкул пра рэдактара мясцовай дзяржаўнай газеты яму прысудзілі штраф у памеры 40 базавых велічынь).

Тры артыкулы Крымінальнага кодэкса прадугледжваюць павышаную адказнасць за дыфамацыю ў дачыненні да прэзідэнта: 367 «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (максімальная санкцыя – да 5 гадоў пазбаўлення волі), 368 «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (да 3 гадоў пазбаўлення волі) і 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

Караюцца ў крымінальным парадку паклёп у дачыненні да Прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, творы альбо ў СМІ і публічная абраза Прэзідэнта, а таксама паклёп і абраза Прэзідэнта, учыненыя асобай, раней асуджанай за гэтыя дзеянні, альбо спалучаныя з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства.

Артыкулы Крымінальнага кодэксу 367 і 368 прымяняюцца ў Беларусі даволі часта. У 2002 годзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў, па гэтых артыкулах былі асуджаныя галоўны рэдактар ​​гродзенскай газеты "Пагоня" Мікола Маркевіч і журналіст газеты Павел Мажэйка за артыкулы, якія нават не дайшлі да чытача, паколькі нумар газеты быў арыштаваны яшчэ ў друкарні (адпаведна 2,5 і 2 гады абмежавання волі; пасля тэрмін пакарання абодвум быў зменшаны на год у сувязі з прымяненнем закона аб амністыі).

Тады ж за перадрук артыкула з Інтэрнэту і калаж быў асуджаны галоўны рэдактар ​​газеты "Рабочы" Віктар Івашкевіч (2 гады абмежавання волі; тэрмін пакарання таксама быў скарочаны на год у сувязі з амністыяй).

У 2011 годзе, таксама пасля прэзідэнцкіх выбараў, за паклёп у дачыненні да Прэзідэнта (арт. 367 КК) быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 2 гады гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут; па арт. 368 КК ён быў апраўданы, але да вынясення прысуду тры месяцы правёў пад вартай. Пазней, у 2012 годзе, супраць яго зноў была ўзбуджаная крымінальная справа па тым жа артыкуле. Паколькі час адтэрміноўкі прысуду на той момант яшчэ не мінуў, у выпадку паўторнага асуджэння А. Пачобуту пагражала накіраванне ў месцы пазбаўлення волі. Аднак у 2013 годзе гэтую справу спынілі.

Крымінальны пераслед беларускіх журналістаў за дыфамацыю аказвае ўплыў на свабоду прэсы і ўваходзіць у супярэчнасць з міжнароднымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека. Як адзначаецца ў Каментары агульнага парадку № 34, прынятым Камітэтам па правах чалавека ААН да артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, «дзяржавам-удзельніцам варта разгледзець магчымасць выключэння паклёпу з разраду злачынстваў, але ў любым выпадку крымінальнае заканадаўства павінна прымяняцца толькі ў сувязі з найбольш сур'ёзнымі выпадкамі, а пазбаўленне волі ні пры якіх умовах не павінна лічыцца адэкватнай мерай пакарання. Дзяржава-удзельнік не павінна дапускаць сітуацый, калі пасля прад'яўлення асобе абвінавачванні ў паклёпе судовае разбіральніцтва ў дачыненні да гэтай асобы не праводзіцца больш хуткім чынам, паколькі такая практыка скавальна ўздзейничае, неправамерна абмяжоўвае ажыццяўленне такой асобай або іншымі асобамі права на свабоднае выказванне меркавання».

Беларуская асацыяцыя журналістаў паслядоўна выступае за дэкрыміналізацыю паклёпу і выключэнне з Крымінальнага кодэкса артыкулаў пра абразу і паклёп, якія прадастаўляюць дзяржаўным чыноўнікам і вышэйшаму кіраўніцтву краіны дадатковую абарону ад крытыкі. У 2002 - 2003 арганізацыя праводзіла агульнанацыянальную кампанію за адмену артыкулаў 367, 368 і 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у рамках якой было сабрана амаль 7000 подпісаў. БАЖ звярнулася ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь з прапановай праверыць адпаведнасць Канстытуцыі краіны артыкулаў 367-369 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне, у якім прапанаваў ніжняй палаце беларускага парламента "разгледзець пытанне аб удасканаленні адпаведных нормаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", аднак гэтага разгляду так і не адбылося.
 

Матэрыялы па тэме сюжэта

Мінгарсуд адмяніў рашэнне па справе мінчука, які нібыта зняважыў прэзідэнта Навіны

Мінгарсуд адмяніў рашэнне па справе мінчука, які нібыта зняважыў прэзідэнта

Мінскі гарадскі суд 3 чэрвеня задаволіў касацыйную скаргу абаронцаў 79-гадовага жыхара сталіцы Аляксандра Лапіцкага, якому ў сакавіку суд прызначыў прымусовае псіхіятрычнае лекаванне. Пра гэта ГА “БАЖ” паведаміла адвакат Наталля Мацкевіч, якая ацаніла гэтае рашэнне станоўча.

Навіны

У Бабруйску прайшоў вечар, прысвечаны Яўгену Васьковічу

Сябры, калегі і родныя 24 жніўня ўшаноўвалі журналіста “Бобруйского курьера”, палітвязня Яўгена Васьковіча, якога 22 жніўня ўлады выпусцілі на свабоду.

Навіны

Журналіст, палітвязень Яўген Васьковіч – на волі!

22 жніўня рашэннем кіраўніка дзяржавы, “зыходзячы з прынцыпу гуманізму”, былі памілаваныя і вызваленыя шэсць палітвязняў, у тым ліку 24-гадовы журналіст «Бобруйского курьера», сябра ГА “БАЖ” Яўген Васьковіч.