Каляндар

Круглы стол “Выбарчае заканадаўства Беларусі і практыка прымянення

12.04.2019 207
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
16.04.2019 12:00 Круглы стол "Выбарчае заканадаўства і практыка прымянення"
Адрас: 
Апарт-гатэль “Камфорт” (вул. Шчорса, 1А)

Шаноўныя журналісты, запрашаем вас на Круглы стол “Выбарчае заканадаўства Беларусі і практыка прымянення: якія змены патрэбныя, і ці забяспечаць яны свабоду выбару”, які ладзіць кампанія назірання "Права выбару".

Круглы стол адбудзецца 16 красавіка 2019 году ў Апарт-гатэлі “Камфорт” (вул. Шчорса, 1А) з 12:00 да 14:00.

Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя беларускія палітыкі і экспэрты. Запрашэнне таксама накіраванае ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.

Праграма круглага стала:
11:45 - 12:00     Рэгістрацыя ўдзельнікаў, гарбата
12:00 - 12:05     Адкрыццё круглага стала
12:05 - 12:15     Абгрунтаванне неабходнасці прыняцця зменаў у Выбарчы Кодэкс (Вольга Кавалькова)
12:15 - 12:25     Прапановы зменаў у Выбарчы Кодэкс і практыку                     Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэфэрэндумаў (Аляксей Сігаеў)
12:25 - 12:35     Аналіз адказаў на прапановы аб зменах ВК Беларусі з інфармацыйна-аналітычнага цэнтру (Леў Марголін)
12:35 - 12:45     Пляны кампаніі назірання “Права выбару” (Аляксандар             Сілкоў)
12:45 - 13:10     Выступы прадстаўнікоў палітычных партыяў і рухаў
13:10 - 14:00     Дыскусія

Аляксандар Сілкоў
каардынатар сакратарыяту кампаніі “Права выбару-2019”
silkou@gmail.com                     +375 29 6520048

Аляксей Янукевіч
кіраўнік прэсавай службы кампаніі “Права выбару-2019”
pravavybaru@gmail.com           +375 29 6406582