493

Круглы стол у Пінску: “Развіццё СМІ і глабальная камунікацыя”. Запрашаем!

13.12.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Круглы стол на тэму “Развіццё СМІ і глабальная камунікацыя. Пытанні кіравання і бяспекі” адбудзецца ў Пінску 21-22 cнежня.

Удзельнікам будзе прапанавана абмеркаваць наступныя пытанні:

– “Інтэрнэт-прастора для працы журналіста і кіраванне кантэнтам”, “Персанальная лічбавая бяспека” (мадэратар Антон Суряпін, “Медыякрытыка”).

– “Інтэрнэт-маркетынг, як новы інструмент для развіцця медыябізнесу”, “Новыя камунікацыйныя практыкі лакальных супольнасцяў” (Ірына Новік, Hrodna.life).

З інструментамі для творчай дзейнасці журналістаў ва ўмовах медыяканвергентнасці прысутных пазнаёміць Аляксандр Зянкоў.

Арганізатары абяцаюць цікавую экскурсію па сталіцы Палесся.

Зарэгістравацца можна па е-mail: lenamoon31@gmail.com, +375 296691265 (Алена Насковіч).