Каляндар

Круглы стол да 70-годдзя НАТА

15.05.2019 147
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
17.05.2019 12:00 Круглы стол да 70-годдзя НАТА
Адрас: 
БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3)

Шаноўныя журналісты!   

Партыя БНФ запрашае вас на круглы стол  "НАТА як гарант міру і бясьпекі ва Усходняй Эўропе: выклікі і пэрспэктывы”, які адбудзецца 17 траўня 2019 году (пятніца), а 12:00 ў цэнтральнай сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).  Мерапрыемства прымеркаванае да 70-годзьдзя ўтварэньня арганізацыі Паўночна-Атлянтычнай дамовы, якое адзначаецца ў гэтым годзе. 

У межах круглага стала выступяць наступныя панэлісты:  

Андрэй Паротнікаў, экспэрт у пытаньнях бясьпекі, заснавальнік Belarus Security Blog 

Андрэй Ляховіч, незалежны палітычны аналітык, кіраўнік экспэртнай групы "Цэнтар палітычнай адукацыі”  

Алесь Лагвінец, палітоляг, заснавальнік і сябра Рады арганізацыі “Дзея”  

Удзел у круглым стале возьмуць беларускія дэмакратычныя палітыкі і  экспэрты.   

Праграма:  

11:30 - 12:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў, гарбата  

12:00 - 12:10 Адкрыццё круглага стала  

12:10 - 12:45 Выступы экспэртаў  1

12:45 - 13:45 Адказы экспэртаў на пытаньні, выступы прадстаўнікоў палітычных партыяў і рухаў   

13:45 - 14:10 Перапынак на гарбату/каву  

14:10 - 15:30 Дыскусія