НЕ - ВАЙНЕ!
317

Краязнаўцу і журналіста Сяргея Макарэвіча праваабаронцы прызналі палітзняволеным

30.11.2022 Крыніца: БАЖ

Сёння праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яшчэ 18 чалавек палітзняволенымі. Сярод іх краязнаўца, журналіст, супрацоўнік фонда «Вяртанне» Сяргей Макарэвіч.

Пра затрыманне Сяргея Макарэвіча паведаміў у фэйсбуку ягоны сябар і паплечнік, прадпрымальнік і мецэнат Павел Падкарытаў.Раніцай 4 лістапада ў Сяргея дома адбыўся ператрус, а ў другой палове дня ён перастаў выходзіць на сувязь.

Па звестках Беларускага ПЭНу пасля Сяргей Макарэвіч знаходзіўся у Кастрычніцкім ІЧУ ў Гродне. Ён праходзіць па справе «Маёнтка Падароск».

27 кастрычніка з ператрусам прыходзілі і ў сам маёнтак, распавядаў "Новы час". Былі затрыманыя кіраўнік ініцыятывы Юрый Меляшкевіч, фінансавы дырэктар Дзмітрый Карабач і бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Апошнюю праз трое сутак адпусцілі, а Меляшкевічу і Карабачу выставілі абвінавачанне ў «нявыплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў». Таксама падчас ператрусу былі вынятыя камп'ютары і дакументацыя арганізацыі.

Павел Падкарытаў з'яўляецца заснавальнікам дабрачыннага фонду «Вяртанне», які спрыяў развіццю беларускай культуры, навукі і адукацыі. 25 кастрычніка рашэннем Мінскага гарадскога суда фонд быў ліквідаваны.

Затрыманне Сяргея Макарэвіча пракаментавала выдавецтва «Янушкевіч», з якім ён супрацоўнічаў:

«Нашага выдатнага партнёра і вернага паплечніка Сяргея Макарэвіча арыштавалі. Нашы кнігі — ягоная заслуга, у асаблівасці Нобелеўская серыя "Noblesse Oblige". На ім трымалася дзейнасць выдавецтва, увогуле менавіта з такімі людзьмі, якіх мала, робяцца вялікія і паважныя справы».

Спадару Макарэвічу прад'явілі ч. 2 арт. 342 КК  —"Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". Па гэтым артукуле яму можа пагражаць арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Чытайце яшчэ: 

До 7 лет тюрьмы за интервью СМИ. Чего добиваются власти РБ?

“Будьте осторожны с теми, кто хочет сделать вам смешно!” Как карикатура в медиа влияет на белорусскую аудиторию

У Іране пагражае смяротны прысуд любому, хто звяжацца з замежнымі СМІ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!