463

Кожны знойдзе свае прычыны — Onliner пра тое, што адбываецца з парталам

17.11.2021 Крыніца: BAJ

Рэдакцыя партала Onliner вырашыла растлумачыць, што адбываецца з інфармацыйным напаўненнем партала.

Яшчэ ў мінулым годзе Onliner быў адным з самых яркіх медыя, якія асвятлялі ўсе актуальныя падзеі ў краіне. Партал пісаў і пра выбары, і пра паслявыбарчыя пратэсты. Аднак на фоне рэпрэсій, якія ўлада пачала ў дачыненні да незалежных СМІ, сайт перастаў публікаваць артыкулы і навіны на значныя палітычныя і сацыяльныя тэмы.

"У апошнія месяцы многія з вас маглі заўважыць перамены ў навінавай павестцы Onliner . Сёння мы сфармулюем асноўныя змены, каб дыстанцыя паміж намі заставалася мінімальнай", — гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле, апублікаваным у сераду на партале.

Змяняецца раздзел "Людзі", які, на думку самой рэдакцыі, у апошнія гады стаў "нашым галоўным навінавым адлюстраваннем грамадскага жыцця". Але ў тым выглядзе, у якім ён існуе цяпер, гэты раздзел "перастаў выконваць свае асноўныя функцыі. Кожны знойдзе ў гэтым свае прычыны і падставы".

Раздзел "Людзі" больш не будзе займацца навінамі, а будзе публікаваць гісторыі пра пенсіянераў, людзей з інваліднасцю і шматдзетныя сем'і.

З'явіцца раздзел "Лайфстайл". Ён будзе прысвечаны тэмам здароўя, псіхалогіі, адносін, культуры і моды — усяму таму, што, на думку рэдакцыі, "фармуе актуальныя межы жыцця чалавека кожны дзень".

Пасля выбараў мінулай восенню з рэдакцыі Onlíner сышло адразу некалькі журналістаў, у тым ліку галоўны рэдактар Мікалай Казловіч.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!