НЕ - ВАЙНЕ!
856

Koska.media ў першы ж дзень трапіла ў непрыемную сітуацыю і прапануе чытачам прыдумаць новую назву рэсурсу

02.06.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Учора было заяўлена пра старт новага медыя пра рэгіёны Беларусі – Koska.media. Але ў першыя ж суткі чытачы заўважылі, што назва медыя супадае з назвай вядомага беларускага выдавецтва, да якога рэсурс не мае дачынення.

Увагу на гэта звярнула праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская, дыскусія вылілася ў паўтары сотні каментароў.

Аўтары новага рэсурсу не прымусілі чакаць з рэакцыяй: прызналі памылку і прапанавалі чытачам прыдумаць для іх новую назву.

Сярод прапанаваных варыянтаў:
- Kreska.media
- ReMedia
- Злучнік
- Недзе за цэнтрам
- Аркуш, Гузік, Працяжнік

Прапанаваць свой варыянт вы можаце ТУТ. Заўтра мы больш грунтоўна вернемся да тэмы. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!