1209

Конкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя” (да 31 студзеня 2018 года)

26.01.2018 Крыніца: Крыніца: ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”

Прыватная інфармацыйная ўстанова “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” (чалец ECRE) у супрацы з праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял, прысвечаны бежанцам у Беларусі і за мяжой.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/image1_9.png

Пераможцы конкурсу атрымаюць ганаровыя дыпломы і адмысловыя ўзнагароды, а таксама будуць мець магчымасць узяць удзел у міжнародным прэс-туры з наведваннем месцаў часовага размяшчэння бежанцаў у Польшчы.

Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў медыях у перыяд з 1 студзеня 2017 года па 31 студзеня 2018 года.

Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас info@refugee.by не пазней за 31 студзеня 2018 года.

У журы конкурсу запрошаныя вядомыя журналісты і праваабаронцы Беларусі.

Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія карэктна і сацыяльна адказна асвятляюць тэматыку бежанцаў, будуць абвешчаныя падчас круглага стала “Праблемы бежанцаў у Беларусі ды іх асвятленне ў СМІ”, што адбудзецца ў Мінску напрыканцы лютага 2018 года.