329

Конкурс журналісцкіх прац “Бежанец XXI стагоддзя” (да 31 студзеня)

26.01.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Прыватная інфармацыйная ўстанова “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” (чалец ECRE) у супрацы з праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял, прысвечаны бежанцам і асобам, якія атрымалі дадатковую абарону, у Беларусі і за мяжой.

Пераможцы конкурсу атрымаюць ганаровыя дыпломы і адмысловыя ўзнагароды.

Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў медыях у перыяд з 1 студзеня 2018 года па 31 студзеня 2019 года.

Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас info@refugee.by не пазней за 31 студзеня 2019 года.

У журы конкурсу запрошаныя вядомыя журналісты і праваабаронцы Беларусі.

Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэарэпартажаў, якія карэктна і сацыяльна адказна асвятляюць тэматыку бежанцаў, будуць абвешчаныя падчас круглага стала “Праблемы бежанцаў у Беларусі ды іх асвятленне ў СМІ”, што адбудзецца ў Мінску напрыканцы лютага 2019 года.