541

Конкурс творчых прац - New Media Writing Prize (да 30 лістапада)

10.09.2018 Крыніца: by.odb-office.eu

New Media Writing Prize прымае захапляльныя і крэатыўныя гісторыі, якія аб'ядноўваюць розныя фарматы, платформы і лічбавыя сродкі мас-медыя. Прэмія заахвочвае і прасоўвае творчыя медыя-артыкулы. Дэдлайн 30 лістапада 2018.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/snimok_21.png

Unicorn Student Award. Прэмія для студэнтаў. Прыз - аплачваная трохмесячная стажыроўка ў Unicorn Training, Англія. Калі пераможца не можа стажыравацца, прыз - 560€.

if: book UK New Media Writing Prize. Прымаецца праца (мастацкая або дакументальная), напісаная адмыслова для чытання на кампутары (PC/Mac), і на смартфонах, планшэтах. Гэта можа быць аповед, раман, паэма, дакументальная праца з выкарыстаннем слоў, малюнкаў, відэа ці анімацыі, узаемадзейнічае з аўдыторыяй. Інтэрактыўнасць - ключавы момант сучасных работ у СМІ. Прыз - 1100€.

The Gorkana Journalism Award. Прымаюцца інавацыйныя гісторыі, у аснове якіх - рэальныя падзеі. Прымаюцца дакументальныя працы, мультымедыйныя работы і сур'ёзныя гульні. Работы павінны сумяшчаць новыя медыя тэхналогіі і платформы. Прыз - 840€.

The Dot Award. Працы дадзенай катэгорыі не павінны быць тэхнічна складанымі, але павінны быць арыгінальнымі літаратурнымі працамі, натхнёнымі на стварэнне магчымасцямі інтэрнэту, блогаў, сацыяльных сетак. Прыз - 560€.

Патрабаванні да канкурсантаў і канкурсантак:

  • Прымаць удзел могуць студэнты, прафесіяналы, мастакі, пісьменнікі, распрацоўшчыкі, дызайнеры, энтузіясты.

  • Конкурс міжнародны, прымаць удзел могуць грамадзяне ўсіх краін.

  • Усе работы павінны быць на англійскай мове.

Крыніца: newmediawritingprize.co.uk