Конкурс на выкананне працы аналітыка

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава аб’яўляе конкурс на выкананне працы аналітыка у працэсе распрацоўкі “Нацыянальнага індэксу стану правоў чалавека ў Беларусі”.

Абавязкі аналітыка прадугледжваюць удзел у працы экспертнага калектыву і вырашэнне наступных задачаў:

  • агляд і аналіз існуючых падыходаў вымярэння стану з правамі чалавека ў Беларусі і за яе межамі;

  • удзел у кансультацыях і працоўных семінарах па выпрацоўцы метадалогіі індэксу;

  • збор эмпірычнай інфармацыі (у межах вызначаных накірункаў);

  • асноўная роля ў напісанні выніковай аналітычнай справаздачы. 

Тэрміны працы: травень-снежань 2018 года. 

Занятасць: няпоўная занятасць

Месца: Беларусь

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Матывацыя да ўдзелу ў грамадскіх і аналітычных праектах,

  • Спецыяльная адукацыя ў сферы палітычных навук, эканомікі, сацыялогіі ці сумежных дысцыплін,

  • Досвед працы ў дзяржаўнай ці прыватнай аналітычнай, даследчай ці адукацыйнай установе не менш за 2 гады,

  • Валоданне беларускай і рускай мовамі,

  • Валоданне англійскай мовай на ўзроўні дастатковым для працы са спецыяльнай літаратурай па праблеме праекту.

Патрабаванні, якія з’яўляюцца пажаданымі, але не абавязковымі:

  • Наяўнасць акадэмічнай ступені ў галіне палітычных, сацыяльных навук ці эканомікі,

  • Практычны досвед у правядзенні ацэнак і маніторынгаў, складанні індэксаў, сектарнага аналізу.

Для падачы заяўкі, калі ласка, дашліце CV на адрас belarus@humanrightshouse.org  (у тэме ліста пазначце: “Заяўка на пазіцыю аналітыка”).

З дадатковымі пытаннямі можна звярнуцца па адрасе: belarus@humanrightshouse.org

Заяўкі прымаюцца да 15 траўня 2018 г.