НЕ - ВАЙНЕ!
869

Конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ тэмы ўцекачоў (Беларусь). Дэдлайн 30 лістапада

13.05.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў (UNHCR) і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Развіццё" (Беларусь) ладзяць конкурс для СМІ на лепшае асвятленне тэмы "Уцекачы - простыя людзі ў няпростых абставінах".

Мэта конкурса - прыцягненне ўвагі да праблем уцекачоў у Беларусі і фармаванне станоўчага стаўлення да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.

Конкурс мае замацаваць талерантнае стаўленне да ўцекачоў у беларускім грамадстве, пашырыць інфармацыю пра міграцыю і праблемы ўцекачоў, развіваць супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі ўстановамі/органамі, міжнароднымі арганізацыямі і СМІ.

Запрашаюцца: калектывы газет, часопісаў, радыёстанцый, тэлекампаній, асобныя журналісты.

Намінацыі конкурса:

    - лепшая публікацыя (серыя публікацый) у газеце, часопісе ці анлайн-выданні;

    - лепшы тэле-, радыёматэрыял (серыя матэрыялаў).

На конкурс прымаюцца матэрыялы любога жанру. Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 8 млн. беларускіх рублёў. Удзельнікаў конкурса ўзнагародзяць дыпломамі і заахвочвальнымі прызамі.

Дэдлайн - 30 лістапада 2016 года.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс - тут.

Даведкі па тэл.: (017) 209 57 66, (029) 322 27 40.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!