634

Конкурс матэрыялаў пра мужчын ва ўзросце 45+ (да 30 красавіка)

12.12.2018 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Ініцыятыва “Самы час!” абвяшчае конкурс для журналістаў і блогераў Мінскай вобласці, галоўная мэта якога – прыцягненне ўвагі сродкаў масавай інфармацыі і блогераў Мінскай вобласці да найбольш актуальных тэмах, звязаных са здароўем мужчын ва ўзросце 45+, прасоўванні сучаснай мадэлі актыўнага даўгалецця мужчынскай часткі насельніцтва Беларусі.

У свядомасці значнай часткі мужчынскага насельніцтва, асабліва ў рэгіёнах, дзейнічае састарэлая мадэль паводзін: пасля 40 гадоў мужчыны пачынаюць рыхтавацца да пенсіі і спыняюць весці актыўны лад жыцця, ставіць амбіцыйныя мэты. У выніку зніжаецца імкненне людзей да самаразвіцця, фактычна, гэта ў той ці іншай ступені падштурхоўвае да дэградацыі.

Галоўнымі героямі журналісцкіх публікацый і пастоў блогераў павінны стаць нашы сучаснікі ва ўзросце 45+ (жыхары Мінскай вобласці), якія сваім актыўным ладам жыцця матывуюць аднагодкаў жыць паўнавартасна і актыўна. Фактурай для публікацыі могуць стаць асабістыя дасягненні героя ў прафесіі, спорце, асабістым жыцці і г. д.

У рамках конкурсу вызначаюцца пераможцы ў трох намінацыях:

● Найлепшая публікацыя (артыкул, рэпартаж і інш.)

● Найлепшы фотарэпартаж

● Найлепшы відэа-ці радыёсюжэт

Пераможцы конкурсу ў кожнай з намінацый атрымліваюць прыз: смартфон, планшэт ці фотаапарат. Падрабязная інфармацыя ў палажэнні аб конкурсе па спасылцы.

Даведка:

Конкурс праводзіцца ў рамках ініцыятывы “Самы час!” праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (БЕЛМЕД), што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Мэта праекта: спрыянне эфектыўнаму папярэджанню неінфекцыйных захворванняў (НІЗ) і ўмацаванне нацыянальнай сістэмы аховы здароўя для эфектыўнага вырашэння праблем НІЗ у Рэспубліцы Беларусь. Праект рэалізуецца на прынцыпах устойлівага развіцця, гендарнай роўнасці, уліку патрэб людзей з абмежаванымі магчымасцямі, партнёрства і адкрытасці.

Фота polit-hub.spb.ru