2175

Конкурс «Лепшы фатограф-падарожнік года». Грашовы прыз ад 1000 £ да 4000 £ (да 25 верасня)

28.07.2017 Крыніца: by.odb-office.eu

Адкрыты прыём заявак на 15 штогадовы конкурс «Лепшы фатограф-падарожнік года». У конкурсе могуць браць удзел як прафесійныя фатографы, так і аматары.

У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў такіх катэгорыях:

  • «One Shot» - катэгорыя для адзіночных здымкаў на адну з тэм: «Дзікае прырода, жыццё ў моры», «Ежа - густы свету», «Асноўныя колеры»;

  • «Portfolio» - серыя з 4 здымкаў на адну з тэм: «Чалавецтва», «Зямля і клімат», «Падарожжы і прыгоды»;

  • «Smart Shot» - катэгорыя для здымкаў зробленых на мабільны тэлефон, або планшэт;

  • «New Talent» - катэгорыя для пачаткоўцаў;

  • Малады фатограф-падарожнік года (у двух розных узроставых катэгорыях);

  • Прыз для абсалютнага пераможцу.

У кожнай катэгорыі можна дадаваць фотаздымкі па некалькі разоў, акрамя катэгорыі «New Talent». У гэтую катэгорыю можна дадаваць фатаграфіі толькі адзін раз.

Пры даданні фатаграфій у катэгорыю «Portfolio» два, або больш раз, кандыдат аўтаматычна становіцца прэтэндэнтам на званне 'Travel Photographer of the Year' і супер-прыз - 4,000 £, набор скураных і срэбных тавараў для падарожжаў ад StaaG, асабісты скураны кейс для партфоліо ад Plastic Sandwich і верхнюю вопратку ад Páramo на суму 500 £.

Прызы:

  • грашовы прыз памерам ад 1000 £ да 4000 £;

  • камера і аб'ектыў Fujifilm;

  • адзенне ад Páramo;

  • асабісты скураны кейс для партфоліо ад Plastic Sandwich;

  • паездка на дваіх у Нарвегію.

Патрабаванні да кандыдатаў

У конкурсе могуць прымаць удзел фатографы ўсіх узростаў і нацыянальнасцяў, якія зацікаўлены вандраваннямі.

Для ўдзелу ў конкурсе кандыдатам і кандыдаткам неабходна зарэгістравацца тут і стварыць свой рахунак. Рэгістрацыя платная і плата складае для катэгорыі:

адзіночных здымкаў (One Shot і Smart Shot) - 8 £;

партфоліо і «New Talent» - 15 £;

Фотаздымкі можна дасылаць да 25 верасня 2017

Падрабязнасці шукайце на сайце арганізатараў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!