НЕ - ВАЙНЕ!
321

Конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў (у тым ліку і на медыя, да 1 чэрвеня)

27.04.2022

Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» аб'яўляе конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльна-гуманітарных навук, права, эканомікі, медыядаследаванняў, мастацтва і т.п. Тэматычны фокус даследаванняў — Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.

Канчатковым вынікам даследавання павінна стаць справаздача або артыкул, прызначаны для публікацыі ў навуковым выданні, аб'ёмам не менш за 0,7 аўтарскага ліста.

Памер гранта складае 2500 еўра, у 2022 годзе будзе размеркавана не больш за 35 грантаў.

Дэдлайн падачы заявак – 1 чэрвеня 2022 года.

Хто можа падаць заяўку

Заяўкі прымаюцца ад даследчай групы «ментар/ментарка — студэнт/студэнтка ці аспірант/аспірантка»*. Такі фармат прадугледжвае папярэдні пошук навуковых партнёраў і партнёрак і распрацоўку канцэпцыі даследавання.

Мэтавая аўдыторыя — бакалаўры 3-4-га курсаў, магістранты і магістранткі, аспіранты і аспіранткі, выкладчыкі і выкладчыцы, а таксама навуковыя супрацоўнікі і супрацоўніцы, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Заяўка павінна ўключаць

1) CV студэнта/студэнткі і ментара/ментаркі

2) спіс публікацый

3) графік правядзення і канцэпцыю даследавання з указаннем роляў суаўтараў і суаўтарак

4) матывацыйны ліст з інфармацыяй аб факце звальнення/адлічэння па палітычных матывах

Падрабязнасці...

Форма заяўкі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!