1058

«Комсомольская правда в Украине» змяніла назву з-за закону аб дэкамунізацыі

12.01.2016 Крыніца: nn.by

Газета «Комсомольская правда в Украіне» змяніла назву на «КП в Украіне» з-за закона аб дэкамунізацыі. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання.

Пад новай назвай газета пачне выходзіць з 12 студзеня.

«На гэты крок рэдакцыя пайшла вымушана ў сувязі з дзеючым у краіне законам аб дэкамунізацыі, а гэтак жа нежаданнем міністэрства юстыцыі ўлічваць той факт, што ўкраінская версія газеты, якая існуе ўжо 19 гадоў, ніколі не была «рупарам ВЛКСМ», а з'яўляецца адным з лідараў друкаванай прэсы ва Украіне», — гаворыцца ў рэдакцыйнай калонцы.