827

Кніжны краўдфандынг: Як выдаць сваю кнігу? (Мінск)

14.10.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

17 кастрычніка 2016 года ў Мінску 'Улей' ладзіць сустрэчу "Кніжны краўдфандынг: Як выдаць сваю кнігу?". Запрашаюцца пісьменнікі і літаратары-пачаткоўцы.

Сёння ў Беларусі сродкі для выдання сваёй кнігі можна знайсці праз краўдфандынг. На беларускай пляцоўцы 'Ўлей' створаны адмысловы раздел "Літаратура" - для збору сродкаў на выданне дакументальных і мастацкіх кніг, альбомаў па мастацтве. Падчас сустрэчы можна даведацца, з чаго пачаць выданне рукапісу, якім чынам будаваць краўдфандынгавую кампанію і адносіны з выдавецтвам.

Пачатак - а 19-й. Уваход вольны. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, пр. Машэрава, 9, "Корпус 8". Мерапрыемства на Фэйсбуку.

Паводле "Улей"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!