294

Кітай цалкам заблакаваў «Вікіпедыю»

15.05.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Улады Кітая абмежавалі доступ да анлайн-энцыклапедыі «Вікіпедыя» на ўсіх мовах. Пра гэта паведамляе «Бі-Бі-Сі» са спасылкай на фонд «Вікімедыя», які падтрымлівае рэсурс.

«Пасля стараннага аналізу інтэрнэт-трафіку мы можам пацвердзіць, што «Вікіпедыя» ў краіне зараз заблакаваная на ўсіх мовах», — гаворыцца ў заяве фонду. Па словах яго прадстаўнікоў, яны не атрымлівалі ад кітайскіх уладаў ніякіх апавяшчэнняў аб забароне доступу да сайта.