258

Кіраўнікі Нямецкага саюза журналістаў звярнуліся ў пасольства Беларусі з пратэстам

15.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Федэральны дырэктар Нямецкага саюза журналістаў Монік Хофман і федэральная старшыня Нямецкага саюза журналістаў Ціна Грол накіравалі ў пасольства Беларусі ў Германіі ліст пратэсту супраць рэпрэсій у дачыненні да работнікаў медыя ў Беларусі.

"Пераслед журналістаў, падаўленне грамадзянскай супольнасці і сістэматычнае парушэнне правоў чалавека, такіх як свабода прэсы, павінны неадкладна спыніцца", — запатрабавалі Хофманн і Грол.

Яны заклікалі ўрад Беларусі спыніць крымінальны пераслед журналістаў і неадкладна вызваліць зняволеных работнікаў медыя, устрымацца ад цэнзуры і закрыцця незалежных СМІ і забяспечыць умовы, каб журналісты маглі бесперашкодна займацца сваёй працай. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!