НЕ - ВАЙНЕ!
1684

Кіраўнік ГА "БАЖ" Бастунец перадаў міністру Карлюкевічу экспертную ацэнку паправак у Закон аб СМІ

06.04.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Адбылася сустрэча кіраўніка ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў Андрэя Бастунца і міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча. Старшыня БАЖ перадаў экспертную ацэнку праекта паправак, якія тычацца закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

Кіраўнік БАЖ звярнуў увагу на тыя ж праблемы, што агучваліся раней: прапанаваныя змены скіраваныя на ўзмацненне кантролю за інтэрнэтам у Беларусі. А таксама зрабіў акцэнт на нормах, якія плануецца ўвесці у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях. У прыватнасці, ёсць намер увесці новыя штрафы для юрыдычных асоб — рэдакцый — за распаўсюд інфармацыі, "забароненай іншымі заканадаўчымі актамі". Такая размытая фармуліроўка стварае магчымасці для злоўжывання гэтай нормай.

Таксама размова з міністрам інфармацыі ішла пра штрафы паводле артыкула 22.9 КаАП Беларусі.

Згадвалася падчас сустрэчы і пастанова аб павелічэнні аб'ёмаў нацыянальных праграм на тэлебачанні, што мусіць паўплываць на інфармацыйную бяспеку краіны.

"Інтэрнэт — гэтаму была прысвечаная большая частка размовы. З майго боку было адзначана, што станоўчым момантам ёсць рашэнне аддзяліць сеткавыя медыя ад агульнай массы сайтаў. Аднак статус "сеткавага СМІ" можна будзе атрымаць праз рэгістрацыю, якая адбываецца ў складаным парадку. А трэба акурат-такі спрашчаць парадак рэгістрацыі. Я працытаваў меркаванне заснавальніка буйнейшага партала краіны Tut.by Юрыя Зісера, што патрабаванне ідэнтыфікацыі карыстальнікаў прывядзе да іх сыходу на расійскія сайты, дзе няма абмежаванняў. Таксама перадаў міністру нашы заўвагі да прапанаваных паправак у закон  «Аб сродках масавай інфармацыі».

Аляксандр Карлюкевіч выслухаў і сказаў, што нам трэба вызначыцца з фарматам абмеркаванняў. Дарэчы, я перадаў і шкадаванне ад Андрэя Рыхтара, які працуе ў офісе Прадстаўніка па пытаннях свабоды СМІ АБСЕ, з той нагоды, што прапанаваныя папраўкі ў Закон не былі прадстаўленыя на экспертызу. Хаця да гэтага былі наладжаныя працоўныя кантакты. Міністр паабяцаў перадаць гэтую інфармацыю ў Палату прадстаўнікоў дэпутату Андрэю Навумовічу", — распавёў пра падрабязнасці сустрэчы Андрэй Бастунец.

6 красавіка запланаваная сустрэча старшыні ГА "БАЖ" Андрэя Бастунца з дэпутаткай парламента Ганнай Канапацкай.

 

Поправки в Закон о СМИ: регистрация интернет-изданий, идентификация комментаторов, блокировка соцсетей

Карлюкевич о поправках в закон о СМИ: владельцу ресурса будет известен комментатор, не составит труда его распознать

Кантэнт ад гэтага не палепшыцца. Зісер, Казловіч, Блішч — пра новы закон аб СМІ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!