277

Кіраўнік БСЖ Крывашэеў: шэсць журналістаў дзяржСМІ атрымалі інфаркты і інсульты з прычыны іх пераследу

19.11.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў падчас экспертна-медыйнага форума "Інфармацыйная бяспека Саюзнай дзяржавы: сучасныя выклікі і новыя тэхналогіі" распавёў, як пацярпелі журналісты дзяржаўных СМІ за час палітычнага крызісу.

"Яшчэ адзін выклік, з якім сутыкнулася наша медыясупольнасць, — гэта буллинг, траўля і атакі на нашых журналістаў", — цытуе Андрэя Крывашэва БЕЛТА.

Па дадзеных старшыні Беларускага саюза журналістаў, за апошні час атрымалі ў свой адрас пагрозы больш за 400 супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ Беларусі, а таксама іх дзеці, сем'і, блізкія.

"Былі здзейсненыя фізічныя атакі, гвалт у дачыненні да нашых журналістаў, гэта значыць іх збівалі пры выкананні імі службовых абавязкаў, атакавалі іх дома, іх асабісты транспарт. Шэсць нашых калег атрымалі сур'ёзныя праблемы са здароўем: інфаркты і інсульты — з прычыны гэтага пераследу", — сказаў Андрэй Крывашэеў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!