930

Кіраўніцтва ГА “БАЖ” наведала Кастуся Жукоўскага

19.04.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец, намеснік старшыні Міхась Янчук, а таксама сябра праўлення Алег Агееў наведалі ў Гомелі БАЖаўца Кастуся Жукоўскага.

Яны выказалі журналісту словы падтрымкі і салідарнасці, а таксама абмеркавалі магчымыя спосабы абароны Жукоўскага ад пераследу.

З мінулага года судовыя і міліцэйскія ўлады распачалі сапраўднае цкаванне гомельскага журналіста.

Толькі за чатыры месяцы сёлета Кастуся Жукоўскага 7 разоў прызнавалі вінаватым у працы без акрэдытацыі на незалежны спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” і прысуджалі яму буйныя грашовыя штрафы. Апошні такі суд адбыўся ў Гомелі ў мінулую пятніцу. На знак пратэсту Жукоўскі сімвалічна зашыў сабе рот.

«Рэцыдывіст» ад журналістыкі (+вялікае інтэрв'ю)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!