254

Кіраўніца БелТА падумвае паказваць на новым канале прэс-канферэнцыі ў жывым эфіры

11.02.2020 Крыніца: "Наша Ніва"

Генеральная дырэктарка БелТА Ірына Акуловіч падзялілася ўражаннямі ад нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.

«Я вельмі падрабязна дакладвала прэзідэнту пра перспектывы развіцця БелТА, працы ў сацыяльных сетках, месенджерах, стварэння мультымедыйных праектаў», — патлумачыла яна свайму інфармагенцтву.

Па яе словах, БелТА гатова далучыцца да працы па стварэнні новага інфармацыйнага тэлеканала.

«Мы можам удзельнічаць у гэтым канале. Таму што на сёння ўжо ствараем праекты, у якіх ёсць гук, відэа. Мы будзем думаць пра тое, каб развіваць відэакірунак і стаць у тым ліку часткай інфармканала.

Ёсць магчымасць падумаць пра тое, каб з нашага прэс-цэнтра ішлі прамыя трансляцыі на навінавы інфармацыйны канал», — патлумачыла Акуловіч.

Сёння ў прэс-цэнтры БелТА праводзілі сустрэчу пад назвай «Аб перспектывах будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнага прызначэння ў Мінску і Мінскай вобласці». Днямі ладзілі мерапрыемства «Інавацыйная экасістэма: стратэгія для краіны».
 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!