Каляндар

Кіно з "Амерыканкай": бясплатныя кінапаказы ў культцэнтры "КОРПУС"

21.07.2017 76 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
15.08.2017 20:00 Кіно з "Амерыканкай": бясплатныя кінапаказы
Адрас: 
Культурны цэнтр КОРПУС (пр. Машэрава 9/8)

Перакладчыкі-амерыканісты пакажуць "Крымінальнае чытво", "Байцоўскі клуб" і "Палёт над гняздом зязюлі" па-беларуску

"Паглядзелі кіно. Кніга лепшая". Або наадварот? У межах краўфандынг-кампаніі "Лета з "Амерыканкай" пройдуць тры кінапаказы паводле кніг з новай кніжнай серыі, сродкі на якую перакладчыкі збіраюць на платформе "Улей":

Сустракаемся ў жніўні па аўторках ў культурным цэнтры КОРПУС (пр. Машэрава 9/8). Уваход вольны, але неабходная рэгістрацыя.

Запісацца на кінапаказы можна тут:

15 жніўня, 20:00 – "Палёт над гняздом зязюлі", 1975 г. Фільм Мілаша Формана

Беларускія субтытры

Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга.

Кен Кізі катэгарычна не прыняў экранізацыю Мілаша Формана. Сварка паміж творцамі давяла да судовага працэсу. Тым не менш, фільм сабраў у пракаце больш за 100 мільёнаў даляраў і атрымаў прэміі "Оскар" і "Залаты глобус"(кожную – у пяці намінацыях).

Фільм доўжыцца 132 хвіліны

Каментары