237

КДБ затрымаў мінімум 50 чалавек, найхутчэй за каментары пра забітага сілавіка

30.09.2021 Крыніца: Наша Ніва

30 верасня стала вядома пра масавыя затрыманні па ўсёй краіне.

Крыніцы «Нашай Нівы» паведамляюць, што загадчыкам юрыдычных кансультацый сёння прыйшоў запыт з калегіі адвакатаў. Было сказана, што патрабуюцца 30 адвакатаў, бо КДБ затрымаў 50 чалавек па 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (распальванне варожасці) Крымінальнага кодэкса.

Па інфармацыі валанцёраў, учора толькі ў Мінску было затрымана 11 чалавек.

Тэлеграм-канал «DW Беларусь» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што прычына масавых затрыманняў — каментары аб смерці супрацоўніка КДБ.

Нагадаем, учора ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ намеснік кіраўніка МУС Мікалай Карпянкоў выказаўся наконт тых, хто піша каментарыі.

«І вось усе гэтыя каментатары. Пасля таго, што было сказана і паказана — гэта ворагі, але гэта ворагі асабліва цынічныя, якія заслугоўваюць толькі фізічнага знішчэння і ніяк інакш», — заявіў Карпянкоў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!