862 0

Карлюкевіч: Новая рэдакцыя закона аб СМІ павінна закрануць інтэрнэт і сацсеткі

07.10.2017 Крыніца: БелТА

Новая рэдакцыя закона аб сродках масавай інфармацыі павінна быць шчыльна звязана з працэсамі, якія адбываюцца ў электронных СМІ і сацсетках.

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на перадачы «Клуб рэдактараў» у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/karluk4-hfc0d.jpg

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што змены ў першую чаргу датычацца сацыяльных сетак. «Гэта перш за ўсё выступы ў сацсетках, інтэрнэце», — удакладніў Аляксандр Карлюкевіч.

У Расіі і краінах ЕС актыўна працуюць над удасканаленнем заканадаўчай базы, якая рэгулюе гэтыя пытанні. «Трэба даганяць і фарміраваць не толькі грамадскае меркаванне, але і заканадаўчыя аспекты», - лічыць міністр.

У той жа час, паводле яго слоў, важна не перайсці пэўную мяжу. «Важна, каб закон не выконваў функцыі цэнзара і не абмяжоўваў грамадства і яго права на свабоду выказвання», — падкрэсліў ён.

Каментары