477 0

Карэспандэнту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму прад'яўлена абвінавачванне па "справе БЕЛТА"

11.11.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Гучныя справы

Карэспандэнту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванне па "справе БЕЛТА". Спадар Быкоўскі мусіць сплаціць кампенсацыю за страты, нанесеныя БЕЛТА.

Вядомы журналіст і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі

Матэрыяльныя страты БЕЛТА, па меркаванні следчых, крыху перавысілі 4 000 рублёў.

Паўлюк Быкоўскі кажа, што прызнае сваю віну і мае намер сплаціць гэтыя грошы.

"Я адразу абіраў такі варыянт паводзінаў, гэта — мая тактыка. Натуральна, я нікога не схіляю да такіх рашэнняў", — патлумачыў вядомы журналіст і медыяэксперт.

Вядома, што ўжо абвінавачванні прад'явілі шасці асобам з рэдакцыі TUT.BY, а таксама галоўнаму рэдактару БелаПАН Ірыне Леўшынай, журналістцы БелаПАН Таццяне Каравянковай і галоўнаму рэдактару партала Realt.by Уладзіславу Кулецкаму. Фігуранты "справы БЕЛТА" знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе з краіны.

7—9 жніўня ў рэдакцыях інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, партала TUT.BY і некаторых іншых СМІ, а таксама ў шэрагу іх супрацоўнікаў прайшлі вобшукі. Былі затрыманыя Ірына Леўшына, Таццяна Каравянкова, галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, а таксама рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік, Ганна Ермачонак, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар інтэрнэт-сайта газеты "Белорусы и рынок" Аляксей Жукаў. Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Перад вызваленнем з іх узялі падпіску пра неразгалошванне.

Каментары