688

Карэспандэнта “Газеты Слонімскай” Яўгена Валадашчука выклікалі на допыт у Следчы камітэт

26.08.2020 Крыніца: Мікола КАНАНОВІЧ для BAJ.BY

У другой палове дня 26 жніўня ў Слонімскі раённы аддзел Следчага камітэта па тэлефоне выклікалі на допыт карэспандэнта “ГС” Яўгена Валадашчука.

Як патлумачылі ў райаддзеле СК, Яўген Валадашчук выклікаецца даць паказанні ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых несанкцыяваных мерапрыемствах у Гродзенскай вобласці.

Варта адзначыць, што Яўген Валадашчук як карэспандэнт “Газеты Слонімскай” асвятляе масавыя мерапрыемствы, які праходзяць апошнім часам у Слоніме. А ў сераду, 26 жніўня, у газеце выйшаў яго рэпартаж аб акцыі ў суседняй Зэльве пад загалоўкам “Жыхары Зэльвы: “Мы не апазіцыі — мы большасць!”.  Раней Гэты матэрыял ужо быў апублікаваны на сайце “ГС”.

Акрамя Яўгена Валадашчука, на допыт у Слонімскі райаддзел СК па гэтай справе 26 жніўня быў выкліканы грамадскі актывіст і назіральнік на выбарах у Слоніме Алесь Масюк.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!