1076

Караеў заявіў, што акцыі пратэсту «добра арганізаваныя» і кіруюцца праз стрымы «Радыё Свабода»

25.06.2020 Крыніца: belsat.eu

Міністр унутраных справаў Юрый Караеў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, заявіў, што акцыі пратэсты ў Беларусі «вельмі добра арганізаваныя». Пра гэта піша БелТА.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька папрасіў пракаментаваць нападкі, якія вядуць у бок МУС інтэрнэт-крыніцы. «Што ладзіць Міністэрства ўнутраных справаў па інфармацыйнаму суправаджэнню мэтазгоднасці, правамернасці і неабходнасці сваіх дзеянняў?» – спытаў дэпутат. Юрый Караеў адзначыў у цэлым нядрэнную працу прэс-службы МУС, але прызнаў, што рабіць у гэтым кірунку трэба яшчэ больш.

Міністр падкрэсліў, што «людзі, якія хочуць зрабіць вулічную рэвалюцыю, вельмі добра арганізаваныя». У якасці прыкладу ён прывёў стрым «Радыё Свабода» 18 чэрвеня.

«Яны замянілі сабой стрымы Ціханоўскага. У бягучым радку, з каментарамі самаарганізоўваліся і арганізоўваліся з кімсьці: «ссоўваемся направа», «ссоўваемся налева», «разрыў ланцужка», – заявіў ён.

Юрый Караеў звярнуў увагу, што яны не сыходзілі пасля таго, як было абвешчана, што пікет завяршыўся.

«Яны ўжо дзейнічаюць цалкам свядома не ў мэтах пікета, а разумеюць выдатна, што вынайшлі і дэманструюць новую форму масавага мерапрыемства. Толькі гэта не ранейшая натоўп, а доўгі ланцужок. Але сутнасць ад гэтага не змянілася. Яны кіруюцца праз Telegram-каналы і праз стрым «Радыё Свабода», – растлумачыў кіраўнік МУС.

Паводле міністра, такія масавыя мерапрыемствы небяспечныя тым, што прыцягваюць вялікую колькасць недатычных людзей. «А тыя, якія датычныя, потым пачынаюць даказваць, што «ішлі з крамы», – сказаў міністр.

Ён прывёў некалькі прыкладаў, у тым ліку з лекарам-анколагам, які быў затрыманы падчас акцыі салідарнасці 19 чэрвеня. Паводле Караева, мужчына стаяў у ланцужку свядома. «Але цяпер модна прыкрывацца лекарамі. Лекар лечыць, а вы яго, міліцыянты, схапілі. Нашы ідэалагічныя апаненты выкарыстоўваюць менавіта такія рэчы«, – канстатаваў Караеў.

Пракаментаваў ён і дзеянні праваахоўнікаў у Гомлі, дзе былі затрыманыя глуханямыя. «Кіраўніку УУС сказаў паехаць і папрасіць прабачэння перад таварыства глуханямых», – сказаў міністр. Ён падкрэсліў, што чапаць гэтых людзей не трэба было, нават калі яны свядома сталі ў ланцужок. «Мы павінны быць больш вытрыманыя ў разы, у дзясяткі разоў. Таму што нас абвінаваціць лёгка», – дадаў міністр.

Патрабуем спыніць пераслед журналістаў! Сумесная заява БАЖ і рэдакцый медыя

Журналист в тюрьме пятые сутки. Поддержим коллегу!

Па краіне затрымлівалі журналістаў СПІС

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!